Павал Латушка даў паказаньні польскай паліцыі ў справе пра пагрозы ягонаму жыцьцю
27 лістапада Павал Латушка даў паказаньні паліцыі Варшавы ў якасьці пацярпелага ў справе пра пагрозы. Паводле ягонай прэс-службы, пагрозы паступілі ад трох крыніцаў, а польскія пракуратуры вядуць сем зьвязаных зь імі крымінальных справаў. Вынікаў расьсьледаваньня пакуль не абвешчана.

